Жаночая эстафета ў 16:45. Заключны этап пабяжыць Дар'я Домрачава

22 января 2017

Менш за гадзіну застаецца да мужчынскага мас-старту на 6-м этапе Кубка свету па біятлоне. Трансляцыю будзе весці і беларускі спартыўны канал. Праўда, нашых землякоў у гонцы не будзе. А вось жаночая эстафета павінна атрымацца цікавай. Яна пачнецца ў 16:45. Заключны этап у беларусак пабяжыць Дар'я Домрачава.