Жаночая барацьба. Беларусы змагаюцца за два залатыя медалі

28 июня 2019

Ужо трэці дзень запар наша здымачная група працягвае працаваць у Палацы спорту. І, прызнаюся, што менавіта сёння самае хвалюючае чаканне фінальных сутычак у дзяўчын, якія пройдуць сёння ўвечар. На сувязі Андрэй Казлоў (прамое ўключэнне).

Да гэтай хвіліны завяршыліся суцяшальныя паядынкі ў чатырох жаночых вагавых катэгорыях. Аднак нашых спартсменак там, на шчасце, не было. Ужо ўвечар на дыван Палаца спорту выйдуць Васіліса Марзалюк і Ірына Курачкіна, якія напярэдадні прабіліся ў фінальны паядынак. Акрамя таго, ужо завяршыў выступленне ў 1/8-й фіналу вагавай  катэгорыі да 60 кілаграмаў  Ігар Дрозд. Беларус саступіў. А вось Саслан Даураў у чвэрцьфінал прабіўся. 

Таксама хварэем за Салсана Даурава і Паўла Ляха. Усе чвэрцьфінальныя паядынкі пачнуцца бліжэй да гадзіны дня. Ну а ўвечар Ірына Курачкіна пазмагаецца за золата ў 19 гадзін. Яе саперніца - балгарка Мімі Хрыстава. Ну а завершыць сённяшнюю праграму ў барацьбе  супрацьстаянне паміж нашай Васілісай Марзалюк і немкай Франсі Раэдэльт.

Да самага вечара наша здымачная група працягвае тут працу. У найбліжэйшых выпусках навін раскажам пра лёс  беларускіх барцоў у сённяшняй ранішняй сесіі. Студыя на "Дынама", часова перадаю слова вам.