Заяўлена каманда Беларусі па біятлоне на шосты этап Кубка свету ў італьянскім Антхольцы

16 января 2018

Домрачава, Скардзіна, Крыўко, Бачарнікаў у заяўцы каманды Беларусі на шосты этап Кубка свету ў італьянскім Антхольцы. Адзначым вяртанне ў аснову зборнай Дар'і Юркевіч і Уладзіміра Чапеліна, якія раней выступалі на Кубку IBU. Этап у Антхольцы стане завяршальным перад Алімпіядай у Пхёнчхане.