Заўтра зборная Беларусі па футболе згуляе супраць каманды Галандыі

6 октября 2016

Ігар Стасевіч не дапаможа футбольнай зборнай Беларусі ў матчы адборачнага раўнда чэмпіянату свету супраць каманды Галандыі. Паўабаронца ўчора падхапіў вірус, і знайсці замену гульцу за такі кароткі час не атрымалася. Нагадаем, заўтра зборная Беларусі ў гасцях згуляе супраць каманды Галандыі. У прамой трансляцыі гэтую сустрэчу пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 21:40.