Заўтра "Полымя міру" сустрэнуць жыхары паўночнага рэгіёна

23 Мая 2019

Ужо заўтра "Полымя міру" сустрэнуць жыхары паўночнага рэгіёна. Урачыстая сустрэча факеланосцаў адбудзецца на плошчы Перамогі ў Віцебску. Затым агонь адправіцца ў найстарэйшы горад Беларусі - Полацк і самы малады - Наваполацк. У маршруце эстафеты і адны з самых прыгожых мясцін - Браслаўскія азёры і Бярэзінскі запаведнік.