Заўтра нашы хакеісты пазмагаюцца са зборнай Швейцарыі

8 мая 2018

Сёння на чэмпіянаце свету ў зборнай Беларусі выхадны. Заўтра нашы хакеісты пазмагаюцца са зборнай Швейцарыі, якая сёння гуляе з чэхамі. Сустрэча пачнецца ў 21:10 - прамы эфір на "Беларусь 5", у гэты ж час матч Фінляндыя - Нарвегія. У 17:10 у групе А згуляюць каманды Аўстрыі і Славакіі, у чацвёрцы В - Паўднёвай Карэі і Латвіі.