Заўтра на II Еўрапейскіх гульнях будзе разыграна 36 камплектаў узнагарод

29 июня 2019

У заключны дзень II Еўрапейскіх гульняў будзе разыграна 36 камплектаў медалёў у 6 відах спорту. Яшчэ раз нагадаем, наш баксёр Уладзіслаў Смяглікаў будзе змагацца за золата ў вагавай катэгорыі да 91 кілаграма. Увага беларускіх балельшчыкаў будзе прыкаваная і да грэка-рымскай барацьбы. Нашы спартсмены ў трох фіналах. Прычым два з іх за золата. Шэсць камплектаў медалёў разыграюць трэкавікі. Фіналы ў індывідуальных практыкаваннях пройдуць у спартыўнай гімнастыцы. Чэмпіёны і прызёры вызначацца ў турнірах па каратэ і бадмінтоне.