Заўтра на чэмпіянаце Еўропы разыграюць медалі жанчыны ў вагавой катэгорыі да 81 кг

8 апреля 2021

Апошнія навіны з чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы, які працягваецца ў сталіцы Расіі. Сёння ўся ўвага беларускіх прыхільнікаў гэтага віду спорту была прыкавана да выступлення жанчын у вагавой катэгорыі да 76 кг, дзе на памост выйшлі Дар'я Навумава і Рына Літошык. Навумава ў практыкаванні рывок узяла вагу 108 кг. Гэта чацвёрты вынік. У практыкаванні штуршок Дар'і ўдалося выштурхнуць 132 кг, і гэта малая бронза. У суме дваябор'я Навумава спынілася за крок ад п'едэстала. Рына Літошык у выніку заняла 6 месца.

Заўтра на чэмпіянаце Еўропы разыграюць медалі жанчыны ў вагавой катэгорыі да 81 кг. Тут нашу краіну прадставяць Дзіяна Мінкова і Дзіна Сазанавец. У мужчын у вагавой катэгорыі да 96 кг выступіць Пётр Асаёнак.