Заўтра падтрымліваем нашых лыжных акрабатаў і змагаемся за медалі ў жаночым мас-старце

16 февраля 2018

І заўтра мы зноў будзем падтрымліваць нашых лыжных акрабатаў. У кваліфікацыі ў мужчынскіх спаборніцтвах выступяць алімпійскі чэмпіён Сочы Антон Кушнір, а таксама Максім Гусцік і Станіслаў Гладчанка. Прамая трансляцыя пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5" у 13:50.

І, вядома, нашы біятлонныя надзеі - за медалі ў жаночым мас-старце пазмагаюцца Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна і Ірына Крыўко. Гонка стартуе ў 14:15. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 2". Жаночая зборная па лыжных гонках выступіць у эстафеце. Чарговы камплект медалёў разыграюць гарналыжнікі. Марыя Шканава выступіць у Super G.