Заўтра беларускія спартсмены выступяць у 3 медальных дысцыплінах. Жадаем ім поспеху

12 февраля 2018

Што тычыцца заўтрашніх алімпійскіх падзей, беларускія спартсмены выступяць у 3 медальных дысцыплінах. Калі не перашкодзяць умовы надвор’я, гарналыжнік Юрый Данілачкін выйдзе на старт у камбінацыі. У лыжных гонках час спрынту. Заяўленыя наша мужчынская і жаночая каманды. Жадаем ім поспеху. Спаборніцтвы пакажа "Беларусь 5".