Заўтра беларускія спартсмены прымуць удзел у трох медальных дысцыплінах

17 февраля 2018

Што стаіць за інтрыгай кваліфікацыі нашых фрыстайлістаў, чаму Ала Цупер спынілася за крок ад п'едэстала. Закулісны алімпійскі запал - у "Дзённіку Алімпіяды". Сёння адразу пасля "Панарамы".

Заўтра беларускія спартсмены прымуць удзел у трох медальных дысцыплінах. З нецярпеннем будзем чакаць мужчынскага фіналу ў лыжнай акрабатыцы, дзе выступіць наш дэбютант Алімпійскіх гульняў Станіслаў Гладчанка. Прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5" пачнецца ў 14:00. У спаборніцтве гарналыжнікаў у слаламе-гіганце выступіць наш Юрый Данілачкін, а канькабежка Ксенія Садоўская выйдзе на старт дыстанцыі 500 метраў.