Заўтра БАТЭ ў рамках другога тура Лігі Еўропы прыме тытулаваны клуб "Арсенал"

27 сентября 2017

Адзін з грандаў сусветнага футбола - каманда "Арсенал-Лондан" - каля дзвюх гадзін таму прыляцеў у Мінск. Заўтра БАТЭ ў рамках другога тура Лігі Еўропы прыме тытулаваны клуб на "Барысаў-Арэне". Ажыятаж сустрэча выклікала вялізны, ужо сапраўды будзе аншлаг, бо апошняя тысяча білетаў, якая сёння паступіла ў продаж у касы Мінска і Брэста, была раскуплена імгненна.

Андрэй Казлоў пра самы статусны матч клубнага беларускага футбола сёлета.

Галоўны трэнер БАТЭ Аляксандр Ермаковіч перад самай статуснай гульнёй года - супраць "Арсенала" - не ўтойвае пачуццё гумару на прэс-канферэнцыі і ці то жартам, ці то сур'ёзна называе "Арсенал" "Ліверпулем".

Крыху пазней на клубнай базе ў Дудзінцы Аляксандр Уладзіміравіч спрытна чаканіў мяч і нават сам насіў вароты для сваіх падначаленых - гледачу магло здацца, што ён сам імкнецца заўтра выйсці на поле.

Тым часам у касах Барысава ў раёне паўдня ўжо вісела вось гэтая красамоўная таблічка.

Раніцай тысяча білетаў паступіла ў продаж і была раскуплена імгненна. А ў Мінску чаргу займалі ўжо з 6 раніцы. Каля дзесяці аўтобусаў з балельшчыкамі "Арсенала" (падкрэслім: з розных краін, бо клуб адзін з папулярных на постсавецкай прасторы) адправіцца з Мінска ў Барысаў цэнтралізавана.

Ужо менш чым праз суткі футбалісты БАТЭ і лонданскага "Арсенала" выйдуць на газон "Барысаў-Арэны". І вось на такім мяккім пакрыцці нашага стадыёна футбалісты абодвух клубаў не могуць паказаць гульню невысокай якасці.

"Арсенал" - фаварыт як нашай групы, так і ўсяго розыгрышу Лігі Еўропы. У першым туры абгуляў "Кёльн" 3:1, а ў апошнім матчы Прэм'ер-лігі - "Вест Бромвіч" 2:0. Арсен Венгер можа дазволіць сабе не ўзяць усіх асноўных гульцоў, аднак у Беларусь каля дзвюх гадзін таму прыляцелі, напрыклад, Тэа Уолкат, Аліўе Жыру і Джэк Уілшэр.

Матч БАТЭ - "Арсенал" адбудзецца заўтра ў 20 гадзін. Без пяці хвілін "Беларусь 2" пачне прамую трансляцыю.