Заўтра 22:00 на "Беларусь 2" матч "Рапід" (Аўстрыя) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна)

3 августа 2016

Белтэлерадыёкампанія ў прамым эфіры пакажа матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы паміж венскім "Рапідам" і жодзінскім клубам "Тарпеда-БелАЗ". Сустрэча ў Аўстрыі пачнецца ў 22 гадзіны, трансляцыя - на "Беларусь 2". Першая гульня, нагадаем, завяршылася безгалявой нічыёй. А ў 20:35 "Беларусь 5" - пачатак матча ў Брэсце паміж мінскім "Дынама" і сербскай "Вайводзінай", тут таксама роўнасць - 1:1.