Завяршыўся першы дзень спаборніцтваў "Снежны снайпер" у Раўбічах

8 февраля 2019

Сёння завяршыўся першы дзень спаборніцтваў "Снежны снайпер" у Раўбічах. Вядомыя ўсе пераможцы спрынтарскай гонкі. На дыстанцыі 2,4 кіламетра лідарамі сталі Анастасія Папова і Ягор Чаркасаў. 3 кіламетры першымі пераадолелі без промахаў Марыя Гнедчык і Глеб Блізнякоў, у малодшай катэгорыі - Святлана Піскун і Раман Лучанок. Нагадаем, школьнікі на старт выходзілі па ўзроставых групах па 28 чалавек: чатыры спартсмены ад кожнага рэгіёна і сталіцы.