Завяршыўся першы дзень спаборніцтваў "Снежнага снайпера" ў Раўбічах

8 февраля 2019

Вядомыя ўсе пераможцы спрынтарскай гонкі. На дыстанцыі 2 і 4 кіламетры лідарамі сталі Анастасія Папова і Ягор Чаркасаў. Тры кіламетры першымі пераадолелі без промахаў Марыя Гнедчык і Глеб Блізнякоў. У малодшай катэгорыі - Святлана Піскун і Раман Лучанок. Нагадаем, школьнікі на старт выходзілі па ўзроставых групах па 28 чалавек. Чатыры спартсмены ад кожнага рэгіёна і сталіцы.

Заўтра на "Снежным снайперы" выхадны. А вось ужо ў нядзелю,10 лютага, юныя біятланісты будуць змагацца не за асабістыя прызы, а камандныя - у змяшанай эстафеце. Пажадаем ім поспеху!