Завяршылася першынство краіны па тэнісе сярод спартсменаў ва ўзроставых катэгорыях 12 і 14 гадоў

27 мая 2017

Сярод іх куміраў - Вікторыя Азаранка і Максім Мірны, але шлях у вялікі спорт яны пракладваюць сваімі асабістымі перамогамі. Сёння ў сталіцы завяршылася першынство краіны па тэнісе сярод спартсменаў ва ўзроставых катэгорыях 12 і 14 гадоў. Як адзначылі арганізатары спаборніцтваў, менавіта ў гэтым узросце майстры мяча і ракеткі дэманструюць поўную сілу і вялікі патэнцыял для далейшай дасканаласці ў тэнісе. Гэта юныя тэнісісты і пацвердзілі на кортах.

Ганна Цітавец, прызёр першынства Беларусі па тэнісе:

"Я змагла паказаць усё, што я хацела, былі планы выйграваць у першынстве. Тэніс для мяне на першым месцы. Я атрымліваю задавальненне ад таго, што я раблю".

Антон Юспа, дырэктар Беларускай тэніснай федэрацыі:

"Па выніках гэтых спаборніцтваў трэнерскі савет ужо будзе вырашаць і адбіраць гульцоў для прадстаўлення нашай краіны на летніх Кубках Еўропы".

Адзначым, на аналагічных еўрапейскіх спаборніцтвах летась нашы 12-гадовыя спартсменкі заваявалі другое месца ў камандным заліку.