Завяршаецца першы этап спаборніцтваў "Мяч над сеткай"

22 ноября 2019
Гэтымі днямі завяршаецца першы этап рэспубліканскага першынства дзіцяча-юнацкай лігі "Мяч над сеткай". Спаборніцтвы праводзяцца  чацвёрты раз. Адным з арганізатараў выступае Прэзідэнцкі спартыўны клуб. 6 узроставых груп у хлопчыкаў: самым малодшым гульцам па 11 гадоў, старэйшым - 15. У такіх жа катэгорыях выступаюць дзяўчаты. Для многіх гэты старт першы сур'ёзны ў кар'еры. Менавіта тут, упэўнены спецыялісты, ужо сёння трэба шукаць перспектыўных гульцоў. 

Усяго запланаваны 4 этапы, наймацнейшыя будуць вызначаны ў красавіку. Магчыма, спаборніцтвы ва ўсіх катэгорыях прыме сталічны Палац спорту. Федэрацыя валейбола прапрацоўвае гэты варыянт.