Завяршаецца этап Кубка свету па веласпорце на трэку

3 ноября 2019
На мінскім веладроме сёння будуць разыграны апошнія 5 камплектаў узнагарод першага ў сезоне этапа Кубка свету па веласпорце на трэку. Прычым у чатырох з іх барацьба будзе весціся не толькі за медалі, але і рэйтынгавыя ачкі, бо гэта алімпійскія дысцыпліны. Асаблівая ўвага да жаночага омніума, дзе выступіць прызёр гэтага этапа Таццяна Шаракова, а таксама да мужчынскага мэдысана. Нашу краіну тут прадставяць Раман Цішкоў і Яўген Каралёк. Апошні напярэдадні ўзяў золата ў скрэтчы.

У прамым эфіры вячэрнюю сесію можна будзе ўбачыць на "Беларусь 5. Інтэрнэт". Пачатак у 19:50.