Завершаецца 28 тур чэмпіянату Беларусі па футболе

27 октября 2014

Двума матчамі мацнейшай групы завершыцца 28 тур чэмпіянату Беларусі па футболе. Гэтымі хвілінамі завяршаецца сустрэча ў Салігорску, дзе Шахцёр прымае мінскае Дынама. Па выніках першага тайма наперадзе былі бела-блакітныя, 2:1. На дакладны ўдар са штрафнога ад гарняка Галюзы адказалі мінчане Адамовіч і Молаш. А ў 18:30 у Жодзіне пачаўся паядынак паміж Тарпеда і БАТЭ.
Нагадаем, у турнірнай табліцы БАТЭ ідзе першым, апярэджваючы Дынама на тры ачкі, на трэцім радку - салігорскі Шахцёр.