Спартсмены Беларусі працягваюць ставіць подпісы пад адкрытым зваротам да міжнароднай грамадскасці. Далучыўся да ініцыятывы і заслужаны трэнер краіны па лёгкай атлетыцы Віктар Мяснікоў. Свой вопыт настаўнік перадае маладому пакаленню і падкрэслівае, як шмат зроблена для развіцця беларускага спорту апошнія гады. Віктар Мяснікоў падпісаў адкрыты зварот дзеячаў беларускага спорту з надзеяй, што знешнія фактары не перашкодзяць яго выхаванцам годна выступіць на Алімпійскіх гульнях у Токіа пад сваім флагам і гімнам.
Больш за 3 з паловай тысячы спартсменаў, трэнераў і работнікаў спартыўнай галіны ўжо паставілі подпіс пад адкрытым зваротам да міжнароднай грамадскасці. Зрабіць гэта можна ў рэспубліканскіх цэнтрах алімпійскай падрыхтоўкі, Нацыянальным алімпійскім камітэце і на сайце Athletes.by.













