Абаронца зборнай Беларусі па хакеі Дзмітрый Корабаў зараз без клуба

11 января 2019

Ніжагародскае "Тарпеда" ўчора адмяніла кантракт з гульцом, нягледзячы на тое, што пагадненне было заключана да 2020 года. У бягучым сезоне хакеіст абароны правёў за "Тарпеда" у КХЛ 39 матчаў, набраў 8 ачкоў пры паказчыку карыснасці 5. У Корабаве зацікаўлена мінскае "Юнацтва".