Абаронца БАТЭ Ягор Філіпенка дыскваліфікаваны на 2 матчы

3 декабря 2020

Два матчы па-за футболам і штраф у памеры 30 базавых велічынь. Па выніках пасяджэння Камітэта кантрольна-дысцыплінарнага і па этычных пытаннях АБФФ такое пакаранне абаронцы БАТЭ Ягора Філіпенкі за "абразлівыя паводзіны футбаліста ў дачыненні да афіцыйных асоб да, падчас і пасля матча". Нагадаем, менавіта з нічыёй супраць "Дынама-Мінск" барысаўчане не змаглі ўзяць чэмпіёнскі тытул. Ужо ў суботу кубкавая гульня супраць Брэста.