Пасяджэнне выканкама Федэрацыі хакея прайшло ў анлайн-фармаце

29 мая 2020
Навышэйшая планка зарплат у беларускім хакеі застанецца ранейшай. Выключэнне толькі для легіянераў Экстралігі А - тры гульцы змогуць зарабляць да 8 тысяч рублёў. Пра гэта сёння гаварылі на выканкаме Беларускай федэрацыі хакея, які традыцыйна прайшоў у анлайн-рэжыме. Сённяшняя дыскусія папярэднічала справаздачнай канферэнцыі федэрацыі, якая запланаваная на 1 ліпеня.