Заняткі футболам прыносяць Беларусі больш за 70 мільёнаў еўра штогод

12 сентября 2019

Што да футбола, то заняткі гэтай гульнёй прыносяць Беларусі больш за 70  мільёнаў еўра штогод! Напярэдадні апублікавалі вынікі незалежнага міжнароднага даследавання УЕФА. Сума складаецца з некалькіх крыніц. Асноўныя: чыста эканамічны ўплыў ад выдаткаў на футбол і прафілактыка розных захворванняў праз гэтую гульню.

Павысіць папулярнасць футбола могуць і поспехі зборнай, - адзначылі даследчыкі. У сакавіку ў паўфінале Лігі нацый каманда Міхаіла Мархеля на выездзе будзе змагацца  з Грузіяй.