Заключны ў сезоне этап Кубка свету па біятлоне стартуе ў Ханты-Мансійску

19 марта 2015

Заключны ў сезоне этап Кубка свету па біятлоне стартуе сёння ў Ханты-Мансійску мужчынскай спрынтарскай гонкай. На дыстанцыю 10 кіламетраў выйдуць, у тым ліку, і 4 беларусы - Юрый Лядаў, Уладзімір Чапелін і два Дзмітрыя - Абашаў і Дзюжаў. Галоўная барацьба разгорнецца паміж прэтэндэнтамі на Малы хрустальны глобус у гэтай дысцыпліне. У пагоне за трафеем лідзіруе француз Мартэн Фуркад. Ён жа пакуль і лідар агульнага заліку. 

Прамую трансляцыю з Ханты-Мансійска будзе весці тэлеканал "Беларусь 2". Пачатак у 15:55.

Па выніках фінальнага этапу Кубка свету стане вядомы і ўладальнік Вялікага хрустальнага глобуса ў жанчын. Перад стартам у Ханты-Мансійску агульны залік Кубка свету ўзначальвае Дар'я Домрачава. Беларуска выйшла на першае месца яшчэ ў сярэдзіне лютага на турніры ў Нарвегіі, перахапіўшы лідарства ў Кайсы Мякярайнен. Напярэдадні гонак у сталіцы Паўночнай Карэліі беларуска апярэджвала фінку на 21 бал. Такім чынам, Домрачавай зараз дастаткова апынуцца ў выніковым пратаколе ў спрынце, гонцы праследавання і мас-старце побач з Мякярайнен. Такая задача Дар'і цалкам па сілах.