Заключны тур чэмпіянату Беларусі па футболе

28 ноября 2020

Хто возьме золата чэмпіянату Беларусі па футболе - БАТЭ або "Шахцёр"? Сёння роўна ў 2 гадзіны дня стартуюць матчы заключнага тура. Развязку першынства па традыцыі пакажа "Беларусь 5". Барысаўчане ў гасцях згуляюць з мінскім "Дынама". Найбліжэйшы праследавальнік - салігорскі "Шахцёр" - на сваім полі прымае "Мінск". Перавага БАТЭ над "гарнякамі" складае ўсяго 1 бал. Яшчэ 4 клубы, нагадаем, маюць шанцы стаць прызёрамі турніру.