Заключны матч фіналу чэмпіянату Беларусі па валейболе адбудзецца 29 красавіка ў Салігорску

23 апреля 2018

Інтрыга будзе жыць да апошняга матча. Фінальная серыя чэмпіянату Беларусі па валейболе сярод мужчынскіх каманд пераязджае ў Салігорск. Гэта здарылася пасля таго, як "Шахцёр" у гасцях змог зраўняць лік супраць мінскага "Будаўніка". У апошняй гульні - 3:2, у серыі - 2:2. Заключны матч фіналу адбудзецца 29 красавіка ў Салігорску.