Заключны дзень чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ прынёс беларускай зборнай чарговыя ўзнагароды

25 августа 2019

Заключны дзень чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ зноў прынёс беларускай зборнай не толькі чарговыя ўзнагароды, але і ліцэнзіі на Гульні ў Токіа.

Спачатку пропуск на Алімпіяду і серабро ў заездзе байдарак-адзіночак на дыстанцыі 500 метраў заваявала Вольга Худзенка. А пасля ў складзе чацвёркі стала другой на дыстанцыі 500 метраў. Бронзу на алімпійскай дыстанцыі выйгралі канаісткі Вольга Клімава і Надзея Макарчанка. Апроч гэтага Арцём Козыр стаў сярэбраным прызёрам у неалімпійскім заездзе каноэ на 200 метраў. А наша мужчынскае каноэ-чацвёрка ў складзе Андрэя Багдановіча, Яўгена Тэнгеля, Максіма Крысько і Віталя Асецкага стала бронзавым прызёрам на 500 метрах. На дадзены момант у медальным заліку зборная Беларусі займае трэцяе месца. У нас 11 узнагарод - па 4 залатыя і сярэбраныя і 3 бронзавыя. Але наперадзе яшчэ чатыры фіналы з удзелам нашых спартсменаў - усе на 5 тысячах метраў.