Заключныя спаборніцтвы фінальнага этапу Кубка свету па канькабежным спорце. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5"

18 марта 2018

У гэтыя хвіліны на "Мінск-Арэне" стартуюць заключныя спаборніцтвы фінальнага этапу Кубка свету па канькабежным спорце. Атлеты з 16 краін сёння разыграюць 8 камплектаў узнагарод. Беларусам будзе за каго хварэць. Марына Зуева выступіць у мас-старце. Учора спартсменка прынесла нашай зборнай серабро на дыстанцыі 3 000 метраў. Тэлеканал "Беларусь 5" вядзе прамую трансляцыю старту.