Заключныя масс-старты трэцяга этапа Кубка свету

18 декабря 2016

Ужо праз паўтары гадзіны ў чэшскім Нове Места  пачнуцца апошнія мас-старты  трэцяга этапа Кубка свету па біятлоне.  У 13:45 на старт выйдуць мужчыны. Прамую трансляцыю глядзіце на тэлеканале "Беларусь 5". Ну, а за жаночай гонкай сачыце на  "Беларусь 2". Старт у 16:15. Чацвёрты этап Кубка свету пройдзе ў нямецкім Аберхофе - менавіта тут 6 студзеня  чакаецца вяртанне Дар'і Домрачавай у вялікі біятлон.