Менавіта так вызначыў галоўны трэнер СКА Спартак Мірановіч мэту на фінал чэмпіянату Беларусі па гандболе супраць брэсцкага БГК імя Мяшкова. Пасля расфарміравання Дынама брастаўчане забралі да сабе лепшых беларускіх гандбалістаў з Мінска, таму ў такой сітуацыі армейцам будзе яшчэ цяжэй.
Фінальная серыя па рэгламенце доўжыцца да дзвюх перамог. Першую гульню СКА і БГК правядуць заўтра на пляцоўцы Палаца спорту ў Мінску.














