Задача беларусаў на ЧС-2020 па хакеі - месца не ніжэйшае за 12-е

5 ноября 2019
Задача зборнай Беларусі па хакеі на чэмпіянат свету ў маі наступнага года - заняць месца не ніжэйшае за 12-е. Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіў галоўны трэнер каманды  Міхаіл Захараў. Гэтымі днямі на лёдзе "Чыжоўка-Арэны" нацыянальная каманда праводзіць першы ў сезоне навучальна-трэніровачны збор. Новы кіраўнік запрасіў 9 хакеістаў з мінскага "Дынама". Пакуль у размяшчэнні 21 гулец, 3 даедуць заўтра - "зубр" Дзмітрый Знахаранка, Мікалай Стасенка  з "Віцязя" і Андрэй Бялевіч, які выступае за "Тарпеда". І заўтра  каманда адправіцца на Турнір чатырох нацый у Латвію. З 7 па 9 лістапада беларусы па чарзе сустрэнуцца з французамі, славенцамі і латышамі.