За выхад на чэмпіянат свету - 2021 беларусы згуляюць з Польшчай або Літвой

10 марта 2020
Мужчынская зборная Беларусі па гандболе даведалася патэнцыяльных сапернікаў па раўндзе плэй-оф за выхад на чэмпіянат свету - 2021. Турнір у студзені прыме Егіпет. Каманда Юрыя Шаўцова згуляе альбо з Польшчай, альбо з Літвой. Гэтыя зборныя сустрэнуцца паміж сабой праз месяц. Раўнд плэй-оф вызначаны на чэрвень.