За ўсімі трансляцыямі з удзелам нашых спартсменаў сачыце на тэлеканале "Беларусь 5"

9 августа 2016

А пачнецца чацвёрты дзень на Алімпіядзе ў Рыа для беларускіх спартсменаў выступленнем Кацярыны Карстэн у акадэмічным веславанні. Пачатак трансляцыі на "Беларусь 5" у 14:30. У гэты час пройдуць папярэднія або чвэрцьфінальныя заезды. Таксама ў даволі камфортны час можна ўбачыць матч жаночай зборнай Беларусі па баскетболе. Нашым дзяўчатам, якія саступілі ў драматычным матчы францужанкам, супрацьстаяць гаспадыні - бразільскія баскетбалісткі. Пачатак у 21:25. За ўсімі трансляцыямі з удзелам нашых спартсменаў сачыце на тэлеканале "Беларусь 5".