За цырымоніяй узнагароджання пераможцаў жаночай эстафеты сёння сачылі і інтэрнэт-карыстальнікі

23 февраля 2018

Нават самыя маленькія беларусы, яшчэ не ўсведамляючы ўсёй важнасці гэтай падзеі, з цікавасцю назіралі за бацькамі, якія весяліліся. Зразумела, такі ўрачысты момант толькі прадоўжыў смак учарашняй перамогі. У сацсетках карыстальнікі дзяліліся фота і відэа з алімпійскага "Медал Плаза", суправаджаючы іх словамі падтрымкі і самымі шчырымі эмоцыямі. Радкі гімна нашай Беларусі з гонарам публікавалі ў "Інстаграм". "Самая зорная ў свеце гадзіна", - так некаторыя апісвалі знакавы момант і нават складалі вершы біятланісткам. Аднак больш за ўсё гучалі словы падзякі. Простае "дзякуй" як нельга лепш выяўляе ўдзячнасць беларускіх фанатаў за тое дасягненне, часткай якога ўсе мы ўчора сталі.