За алімпійскія медалі змагаюцца нашы канькабежцы. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5"

19 февраля 2018

На стадыёне ў Каныне ў гэтыя хвіліны за алімпійскія медалі змагаюцца канькабежцы. Сярод 36 прэтэндэнтаў і дэбютант Гульняў Ігнат Галавацюк. Спрынтарская дыстанцыя 500 метраў - каронная для нашага спартсмена. Беларус заяўлены ў пятай пары. Прамую трансляцыю з Пхёнчхана ў гэтыя хвіліны вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Аб выніках спаборніцтваў вы даведаецеся з найбліжэйшага выпуску навін.