За новыя рэкорды змагаюцца нашы спартсмены на Універсіядзе ў Казані

12 июля 2013

Аляксандра Герасіменя спрабуе заваяваць свой другі медаль на гэтых стартах. Напярэдадні на дыстанцыі 50 метраў батэрфляем яна не проста перамагла, але і ўстанавіла новы рэкорд. Рэкорд не толькі Універсіяды, але і Беларусі. Лепшы час у фінале на аналагічнай дыстанцыі ў Яўгена Цуркіна. Сусветная Універсіяда працягваецца, а ў беларускую сталіцу ўжо вяртаюцца прызёры з Казані. Сёння ўначы прызямліўся самалёт з групай спартсменаў, сярод якіх срэбны медаліст Універсіяды ў лёгкай атлетыцы Аліна Талай і бронзавы прызёр - дзюдаістка Марына Слуцкая.


У медальным заліку зборная Беларусі паднялася на 10-ю пазіцыю. У актыве каманды ўжо 3 золаты, 4 срэбры і 3 бронзы.