За каго хварэем сёння ў Сочы

17 февраля 2014

Ці атрымаецца Дар'і Домрачавай паўтарыць рэкорд нямецкай біятланісткі Каці Вільхейльм і заваяваць тры алімпійскія золаты? Адказ даведаемся ўжо сёння, калі на біятлонным стадыёне Лаура завершыцца жаночая гонка з масавым стартам. У складзе, акрамя Домрачавай, і бронзавы прызёр Гульняў у Сочы Надзея Скардзіна. Усяго ў мас-старце за медалі будуць змагацца 30 лыжніц-стралкоў, а пачнецца гонка ў 18:00.


Крыху пазней будзем хварэць за нашых лыжных акрабатаў, якім за адзін дзень прыйдзецца не толькі прайсці скрозь сіта кваліфікацыі, але і выступіць у фінале ў 20:30. Змагацца за медалі будуць алімпійскі чэмпіён Ванкувера Аляксей Грышын, двухразовы прызёр Гульняў Дзмітрый Дашчынскі, неаднаразовы пераможца этапаў Кубка свету Антон Кушнір і дэбютант Алімпіяды Дзяніс Восіпаў.


Па традыцыі ўсе алімпійскія спаборніцтвы з удзелам нашых спартсменаў у прамым эфіры пакажа тэлеканал Беларусь 2. Тыя, хто не паспее да прамога эфіру, жаночую біятлонную гонку змогуць убачыць у паўторы на Беларусь 5.