За 11 дзён матчы наведала амаль ўжо паўмільёна гледачоў

20 мая 2014

Пра цікавасць да мінскага хакейнага чэмпіянату яскрава сведчаць лічбы.


За 11 дзён матчы наведала амаль ўжо паўмільёна гледачоў. І гэта - сур'ёзная заяўка на рэкорд. Пакуль ён належыць Чэхіі, якая прымала сусветны хакейны форум 10 гадоў назад. Тады за ўвесь чэмпіянат 56 матчаў на арэнах паглядзелі крыху больш за 550 тысяч чалавек. Думаем, Беларусь да заканчэння нашага чэмпіянату гэтыя дасягненні палепшыць. Нагадаем, усяго на лядовых пляцоўках Мінск-Арэна і Чыжоўка-Арэна будзе згуляна 64 матчы.