"Ювентус" выпускае вікторыю на апошніх хвілінах матча з "Манчэстэр Юнайтэд"

8 Лістапада 2018

Чэмпіён Італіі "Ювентус" на апошніх хвілінах супрацьстаяння з "Манчэстэр Юнайтэд" выпускае вікторыю. У першым тайме лік адкрыў Крышціяну Раналду, на 86-й хвіліне Хуан Мата вызначыўся са штрафнога, на 90-й розыгрыш стандарту прывёў да аўтагола ў выкананні Леанарда Банучы. 2:1 - мацнейшыя "манкуніянцы".

9 ачкоў у "старой сеньёры", у "Манчэстэра" - 7, на два балы менш у трэцяй каманды - "Валенсіі". "Кажаны" разабраліся са швейцарскім "Янг Бойзам" 3:1.