Юрый Вернідуб пакідае "Шахцёр"

31 августа 2020
Юрый Вернідуб пакідае салігорскі "Шахцёр". Украінскі спецыяліст падаў у адстаўку па ўласным жаданні. Як адзначаецца на сайце клуба, звязана гэта з сямейнымі акалічнасцямі. Таксама прэс-служба паведамляе, што кіраўніцтва задаволіла запыт і пачало пошук новага галоўнага трэнера. Разам з Вернідубам стан  гарнякоў пакідаюць і яго памочнікі. Нагадаем, у мінулы чацвер "Шахцёр" не змог прабіцца ў другі раўнд кваліфікацыі Лігі Еўропы, саступіўшы ў серыі пенальці малдаўскаму "Сфынтул Георгэ".