Галоўны трэнер зборнай Беларусі па гандболе Юрый Шаўцоў вызначыўся са складам на матч еўраадбору-2020 супраць Босніі і Герцагавіны. У Тузлу адправіліся 16 гандбалістаў, сярод іх няма галкіпера БГК Івана Мацкевіча і разыгрываючага нямецкага "Міндэна" Аляксандра Падшывалава, які напярэдадні праводзіў заключны матч чэмпіянату Германіі. Беларусы сёння паляцелі ў Боснію, матч пятага тура правядуць у сераду. Пакуль каманда трэцяя ў табліцы, баснійцы першыя, але на адлегласці адной перамогі. На Еўра выйдуць дзве каманды, а таксама 4 з 8 з трэціх месцаў.













