Юрый Шчарбацэвіч заняў шостае месца ў фінале Кубка свету па кулявой стральбе

27 октября 2014

Юрый Шчарбацэвіч займае шостае месца ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 метраў лежачы ў фінале Кубка свету, што праходзіць у Азербайджане. Перамог у гэтай дысцыпліне немец Даніэль Брадмаер. Іншы беларус Віталь Бубновіч у стральбе з трох пастаў паказаў дзясяты вынік.