Юрый Шчарбацэвіч адзначыў высокі ўзровень арганізацыі II Еўрапейскіх гульняў

27 июня 2019

Высокі ўзровень арганізацыі II Еўрапейскіх гульняў, а таксама добрыя ўмовы пражывання ў алімпійскай вёсцы шмат у чым дапамагаюць дасягнуць медальных вынікаў. Такімі думкамі з вядучымі нашай студыі на стадыёне "Дынама" ўчора падзяліўся ўжо сярэбраны прызёр Гульняў у Мінску ў кулявой стральбе Юрый Шчарбацэвіч. Паводле слоў атлета, спартсмены як з нашай, так і з іншых краін асаблівае задавальненне і драйв атрымліваюць таксама і ад падтрымкі балельшчыкаў. 

Сёння ў ціры II Еўрапейскіх гульняў будзе разыграны адзін камплект узнагарод. За медалі ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 метраў з трох становішчаў будуць змагацца жанчыны.