Юныя спартсмены з розных куткоў Беларусі працягваюць змагацца за перамогу ў "Шкаліядзе"

11 октября 2019
Хутчэй, вышэй, мацней. 210 юных спартсменаў - гэта пяці- і шасцікласнікі - з усіх куткоў Беларусі  працягваюць змагацца за перамогу ў традыцыйных лёгкаатлетычных спаборніцтвах  "Шкаліяда". Гэтыя дзеці спачатку прайшлі праз рэгіянальныя спаборніцтвы, а самыя лепшыя сабраліся на фінал у Мінску. Дарэчы, удзельнікі цяперашняй "Шкаліяды" - гэта прадстаўнікі 95 населеных пунктаў нашай краіны. Напярэдадні спартсмены сапернічалі ў бегу на 60 метраў і скачках у даўжыню, а сёння вызначаць лепшых у кіданні тэнісных мячыкаў і бегу на доўгія дыстанцыі. 

Па традыцыі "Шкаліяда" праходзіць у асаблівай тэматычнай атмасферы. Сёлета ўдзельнікам дапамагае сам Гары Потэр і іншыя вучні і выкладчыкі Школы чараўніцтва "Хогвартс".