Біятланісты-аматары рыхтуюцца да фіналу турніру "Снежны снайпер"

30 января 2019

Юныя біятланісты-аматары з Мінскай вобласці пракладаюць маршруты да новых спартыўных перамог. Рыхтуюцца да фінальнага этапу спаборніцтваў "Снежны снайпер". Школьнікі з агарагарадка Языль праводзяць трэніроўкі літаральна ў рэжыме нон-стоп. У іх скарбонцы ўжо 14 узнагарод абласнога этапу. Сярод медалёў 6 залатых. Каб спіс папоўніўся, да зімовага сезона ў мясцовай школе закупілі новы лыжны інвентар. Практыкаванні на каардынацыю і цягавітасць спалучаюць з заняткамі па стральбе. У такім фармаце арганізоўваюць трэніровачны працэс, а ўрокі фізкультуры ператвараюць у міні-турніры.

Нагадаем, фінальны этап спаборніцтваў "Снежны снайпер" пройдзе ў Раўбічах з 8 па 10 лютага.