Юныя біятланісты рыхтуюцца да "Снежнага снайпера"

23 января 2018

Спаборніцтвы сярод аматараў біятлону Мінскага раёна пройдуць заўтра ў Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту «Раўбічы». Тут вядзецца апошняя падрыхтоўка да стартаў. Спартсмены будуць спаборнічаць не ў асобных дысцыплінах - стральба і лыжныя гонкі, а ў класічным біятлоне. Праўда, вінтоўкі, згодна з правіламі, будуць чакаць кожнага біятланіста на стрэльбішчы.

Для аматараў зімовых відаў спорту ў Мінскай вобласці больш за 120 аб'ектаў цэнтральнага рэгіёна прапаноўваюць розныя варыянты здаровага адпачынку - ад хуткасных спускаў на гарналыжных комплексах да катання на цюбінгах.

Для тых жа, хто не мае уласнага спартыўнага інвентару, працуюць пункты пракату.