"Юнацтва" - жлобінскі "Металург" у 18:50 на "Беларусь 5"

22 ноября 2018

Лідар чэмпіянату Беларусі па хакеі "Юнацтва" на "Чыжоўка-Арэне" прымае жлобінскі "Металург" у матчы чарговага тура рэгулярнага розыгрышу. Мінчане ў мінулай сустрэчы не пакінулі шанцаў дзеючаму чэмпіёну "Нёману", разграміўшы апанента 7:1; "сталявары", дарэчы, у сярэдзіне лістапада таксама абгулялі гарадзенцаў, прычым на выездзе. А як складзецца супрацьстаянне "Юнацтва" - "Металург", даведаемся з прамой трансляцыі на "Беларусь 5", пачатак у 18:50.