Сёмая перамога запар дазваляе "Юнацтву" падняцца ў лідары чэмпіянату Беларусі па хакеі. У чарговым матчы рэгулярнага сезона "мядзведзі" ў Оршы не пакінулі шанцаў мясцоваму "Лакаматыву" - 6:2. Форвард сталічных Усевалад Кашкар аформіў хет-трык, дубль запісаў на свой лік Міхаіл Стэфановіч. таксама 42 балы ў актыве "Гомеля", але паўднёўцы правялі на матч больш.














