"Юнацтва" супраць "Шахцёра" ў фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі

28 марта 2020
Ці атрымаецца мінскаму "Юнацтву" павялічыць перавагу ў фінальнай серыі Экстра-лігі або салігорскі "Шахцёр" зраўняе лік? Другі паядынак (як і ў пятніцу) пройдзе на лёдзе "Чыжоўка-Арэны". Напярэдадні, нагадаем, "Юнацтва" атрымала пераканаўчую перамогу над сапернікам з лікам 5:1. Прамая трансляцыя паядынка пачнецца на "Беларусь 5" у 18:50. Фінальная серыя прадоўжыцца да 4-х перамог адной з каманд.